Рух супраціву, ахапіўшы ўсю Беларусь больш за год таму, сёння падаўлены. Тысячныя натоўпы на вуліцах беларускіх гарадоў ператварыліся ў тайна вывешаныя сцягі ва дварах шматкватэрных дамоў, размовы на кухнях і дыскусіі ў закрытых суполках сацыяльнай сеткі Telegram.
Аляксандр Лукашэнка, дыктатар, які 27 гадоў кіруе краінай, працягвае трымацца за незаконна занятае прэзідэнцкае крэсла, рэпрэсіі не заканчваюцца.
Лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская, якую лічаць пераможцай мінулых выбараў, працягвае ездзіць па свеце ў пошуках падтрымкі для ўзмацнення ціску на нелегітымны рэжым. Адзін за другім вылучаныя Лукашэнку ультыматумы бясследна зніклі, так і не даўшы доўгачаканых змен.
З 2020 года рэпрэсіі супраць грамадства і апазіцыі Беларусі пастаянна ўзмацняліся — пачынаючы з затрыманняў на вуліцах, катаванняў і забойстваў і заканчваючы знішчальнікам, што паднялі ў неба толькі для таго, каб затрымаць аднаго з галоўных актывістаў і крытыкаў рэжыму.
Каб пазбегнуць рэпрэсій, са жніўня 2020-га ў Літву прыбылі тысячы беларусаў, яны называюць сябе рэлакантамі. Некалькі соцень беларускіх перасяленцаў жывуць ў Вільнюсе.
Многія рэлаканты, якія апынуліся ў Вільнюсе, лічылі, што пабег — гэта часовае рашэнне, што хутка з’явіцца магчымасць вярнуцца ў Беларусь. Але пасля сфальсіфікаваных выбараў прайшло больш за год, і ў спробах аднавіць выбітае з-пад ног жыццё ўзнікаюць новыя складанасці. З часам усё перастае быць толькі часовым.
Многія рэлаканты працягваюць барацьбу, пачатую летась, і сёння. Тут, у Літве, яны могуць гэта рабіць болей адкрыта, чым тыя, хто застаўся ў Беларусі.
Большасць усё яшчэ спрабуюць ачуняць ад траўмаў, атрыманых пасля выбараў.
Выпадковыя гукі, пахі, дробязі паўсядзённага жыцця, якія здаюцца многім нармальнымі, некаторым могуць вярнуць адчуванне панікі і жаху, якія тыя адчувалі ў мінулым.
Мікрааўтобусы без апазнавальных знакаў, падобныя да тых, што выкарыстоўваюць супрацоўнікі КДБ для затрыманняў, усё яшчэ выклікаюць паніку ў рэлакантаў, што нядаўна прыехалі ў Літву.
Усё гэта — вынік яшчэ жывых, траўматычных успамінаў. Многія ствараюць суполкі, якія часам абмяжоўваюцца сценамі аднаго шматкватэрнага дома. Разам яны пазнаюць сваю новую ідэнтычнасць — жнівеньскіх беларусаў.
Псіхалагічныя выклікі, з якімі сутыкаецца кожны чалавек сам-насам, ствараюць калектыўны досвед.
«Рэлаканты: Перажыць Менск» — гэта гісторыя, якая расказвае пра тое, што значыць жыць з адчуваннем віны ўцалелага і што значыць жыць з усё яшчэ жывым жаданнем змагацца, а таксама расказвае пра тое, як хуткія ўцёкі ператвараюцца ў пастаянны непазбежны стан.